Akute, The Toobes і Clover Club выступяць на Vilnius Music Week

6-8 верасня ў Вільні ў межах дня горада пройдзе другі фестываль Vilnius Music Week , у рамках якога практычна ўсе адкрытыя і клубныя сцэны будуць аддадзеныя моладзевай музыцы — ад року да электронікі. 

Першы фестываль прайшоў у 2012 годзе і атрымаў мноства станоўчых водгукаў публікі , артыстаў і прэсы. На выступах тады пабывала больш за 320 тысяч гледачоў.

«Мы запрашаем ў Вільню ўсіх, каму цікавая свежая музыка. У гэтым годзе мы вырашылі паклікаць больш груп з суседніх краін , у тым ліку Эстонію, Латвію, Беларусь, Расею , Украіну, — кажа каардынатар фестывалю Лаўрас Лучунас . — Усяго будзе 12 сцэн. На адкрытых пляцоўках уваход бясплатны , на клубных пляцоўках — сімвалічная плата на начныя выступы».

На Vilnius Music Week 2013 выступяць адразу тры беларускія гурты. Увечары 6 верасня на вялікай сцэне на плошчы Лукішкес у 20.00 выступяць Akute, увечары 7 там жа ў гэты ж час выступяць Clover Club, а ў 21.00 на Vasaros Terasa публіку чакае выступ The Toobes.

«Мы адбіралі ўсе групы па музыцы і па ўзроўні, каб адпавядалі астатняй праграме. Магу сказаць, што беларускія артысты выглядаюць вельмі годна, таму не было ніякіх пытанняў, каб паставіць іх на добры час», — адзначыў Лаўрас Лучунас.

На фестывалі выступяць таксама вядучыя літоўскія артысты — Аліна Арлова, Юрга, Golden Parazyth , Маркас Палубенка. Між тым у рамках дня горада на Кафедральным пляцы ў гэтыя ж дні выступяць Brainstorm (Латвія), Touch And Go (Вялікабрытанія), Antis (Літва).

Паралельна ў рамках фестывалю пройдзе музычная канферэнцыя, на якой збяруцца спецыялісты і журналісты з Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Ірландыі , Фінляндыі і суседніх з Літвой краін.

Расклад выступаў і іншая інфармацыя пра мерапрыемства.

12:20, 02/09/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0621 seconds.