У Беларусі адкрылася кампутарная акадэмія

Кампутарная Акадэмія ШАГ пачала сваю працу ў Мінску. Беларуская акадэмія стала 21-ай па ліку ў міжнароднай адукацыйнай сетцы. Галоўная «фішка» акадэміі - магчымасць атрымаць запатрабаваную спецыяльнасць у ІТ-сферы для кожнага, незалежна ад узроўню пачатковай падрыхтоўкі. Навучанне праводзіцца па напрамках «Распрацоўка праграмнага забеспячэння», «Сеткавыя тэхналогіі і сістэмнае адміністраванне», «Камп'ютарная графіка і web-дызайн». Працягласць навучання - ад 1 да 2,5 гадоў.

Акадэмія ШАГ плануе ў 2013 годзе абсталяваць у Мінску навучальныя лабараторыі, якія змогуць змясціць больш за 300 навучэнцаў. У бліжэйшы час будзе праведзена серыя майстар-класаў для ўсіх ахвотных і некалькі дзён адкрытых дзвярэй. У 2014 адкрыюцца філіялы ў абласных цэнтрах. Ужо ў кастрычніку стартуе рэгіянальны тур міжнароднага конкурсу праектаў «Залаты Байт» з прызавым фондам у 50 000 еўра.

«Наша задача - даць паўнавартаснае навучанне усім жадаючым набыць прафесію ў гэтай сферы. Каб стаць студэнтам акадэміі, дастаткова запісацца на сумоўе, па выніках якога вас вызначаць у адну з груп. Навучанне першага патоку ў Мінску пачнецца ўжо ў кастрычніку », — распавядае Дырэктар беларускай Акадэміі Аліна Даўгіх.

Акадэмія ШАГ з'яўляецца афіцыйным партнёрам Microsoft, Cisco, Autodesk. Студэнты, якія прайшлі навучанне ў Акадэміі, атрымліваюць міжнародныя сертыфікаты, якія пацвярджаюць, што яны засвоілі стандартызаваную і прызнаную ва ўсім свеце праграму. На сёння Кампутарная Акадэмія ШАГ - гэта 14000 студэнтаў у 6 краінах, больш за 50 000 выпускнікоў, якія працуюць у ІТ-кампаніях, у тым ліку ў найбуйнейшых карпарацыях, вядомых па ўсім свеце. Студэнты ШАГ займаюць першыя месцы ў самых прэстыжных міжнародных чэмпіянатах. Студэнцкая праца ШАГаўцаў (пальчатка, якая перакладае мову жэстаў глуханямых ў размову) адзначана часопісам TIME як лепшае вынаходніцтва 2012 году. 

Паводле прэс-рэліза

12:40, 23/08/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.2326 seconds.