«Этнапраект» — бясплатная адукацыйная праграма для маладых дызайнераў

Асацыяцыя «Этнаграфічная майстэрня» (Варшава) у трэці раз запрашае да ўдзелу ў польска-беларускім праекце «Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне». 8 маладых дызайнераў з Беларусі і 8 з Польшчы наведаюць розныя польскія і беларускія гарады, пазнаёмяцца з майстрамі этнадызайну і іх творчасцю.

Таксама ў межах абмену запланаваныя лекцыі, семінары, сустрэчы, экскурсіі і час для індывідуальнай працы над праектамі. Падчас праграмы ўдзельнікі мусяць падрыхтаваць два праекты ў галіне дызайну ў графічнай форме: першы, які базуецца на польскай народнай культуры, другі — на беларускай. Па выніку будзе арганізавана выстава ў Wawa Design Fesival (Варшава).

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя дызайнеры і студэнты (якія скончылі мінімум два курсы), не старэйшыя за 30 год і якія працуюць у наступных накірунках: прамысловы дызайн, прамысловая графіка, дызайн вопраткі, архітэктура і дызайн інтэр’ера. Дэдлайн падачы заявак: 24 чэрвеня. Анкета і падрабязнасці на сайце праекта. 

Працы некаторых удзельнікаў з мінулых гадоў 


12:12, 16.06.2013 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0704 seconds.