Вольнае свята беларускай паэзіі

Спадарове! Маем прапанову да ўсіх рухомых прыхільнікаў беларушчыны прыехаць 9 ліпеня ў наваколле Дома-музея Янкі Купалы ля вёскі Ляўкі на Аршаншчыне, каб разам пакласці пачатак Вольнаму святу беларускай паэзіі.

Абяцаем асаблівае спрыянне (самае лепшае месца ля вогнішча і бясконцую ўвагу слухачоў ды гледачоў) творцам ва ўсіх відах мастацтва. Пачнем каля 17.00.

Знайсьці лёгка: трэба даехаць да музея, а там прайсці праз ягоную тэрыторыю ў бок берага ды спусціцца па лесвіцы да Дняпра. Па беразе налева прайсці каля 500 метраў да вогнішча. Вышэй на беразе можна паставіць намёт.

Калі на сваёй машыне, то лепш ехаць праз (паўз) Барань і Копысь (там ёсць пантонны мост праз Дняпро). З “алімпійкі” зварочваць лепш на Коханава. Ля музея ёсць паркоўка.

Даехаць і ад'ехаць без машыны можна аўтобусам Ворша - Копысь, які ад аўтавакзала адыходзіць у 6.30; 10.00; 13.30; 16.40. Аўтобус на Копысь спыняецца таксама ў цэнтры Воршы (куды з чыгуначнага вакзала завязуць аўтобус №1, 11, 14, 22 і адпаведныя маршруткі ) на прыпынку ля універмага (на плошчы за спінай помніка Леніну, паміж музеям Караткевіча і гарадскім паркам, дзе яму ж помнік) адпаведна ў 6.40; 10.10; 13.40;16.40. Ехаць трэба да прыпынку “Музей Янкі Купалы”, дарога зойме каля паўгадзіны і будзе каштаваць 1670 рублёў.

Можна таксама гуртом наняць там жа на прыпынку маршрутку, атрымаецца па 2500 рублёў з чалавека.

Да Копысі, адкуль, праўда, да музея прыдзецца ісці 4 км пешкі ці чакаць аўтобуса на Воршу, можна даехаць з Воршы дызелем на Магілёў, адпраўляецца ў 9.18; 11.36; 14.45; 17.14; 19.43, білет каштуе 1200 рублёў, прыязджае недзе праз гадзіну.

Наўпрост з Віцебска да Копысі можна даехаць цягніком № 645 Віцебск-Брэст, які адыходзіць у 18.20 і прыязджае ў 21.00 (агульны вагон у гэтым цягніку будзе каштаваць 4700 рублёў).

Вядомыя і вопытныя паэты, якія маюць свае кнігі, запрашаюцца браць падпісаныя асобнікі з сабою, каб падарыць іх маладым ды невядомым калегам, творы якіх упадабаюць на свяце.

Пра Ляўкоўскі музей і тамтэйшы перыяд жыцця Купалы можна прачытаць у Сеціве: http://kupala-filialy.iatp.by/lauki.htm.

Пытанні можна дасылаць на зваротны адрас электроннай пошты, Віктару Сьцяпанаву: lauki2005@yahoo.ie

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1872 seconds.