Akute прэзентуюць «Наскрозь»

Напярэдадні вялікага тура па Беларусі з праграмай «Як на далоні» гурт Akute прэзентаваў у Інтэрнэце новую песню «Наскрозь».

Гэта першы новы матэрыял трыа з часоў мінулагодняга альбома "Не існуе". Прэм’ера песні на канцэртах адбылася яшчэ ў лістападзе і, мяркуючы па колькасці аматарскіх відэаздымак на YouTube, яна амаль адразу атрымала прызнанне прыхільнікаў гурта. Студыйная версія з’явілася літаральна днямі і музыкі вырашылі не трымаць яе да лепшых часоў.

– Песня атрымалася даволі хутка, на адной хвалі. Яна быццам простая – пра каханне, восень і цемру, – але ёсць у ёй нешта незвычайнае. Мы з Ромай недзе тыдзень слухалі сыры дыктафонны запіс з рэпетыцыі – такога не было з часоў "Адзіноцтва", – прызнаецца Стас Мытнік.



Тур «Як на далоні» будзе першым у кар’еры гурта, нягледзячы на тое, што ва ўсіх гарадах яны ўжо выступалі і не раз. Новая канцэртная праграма, названая ў гонар адной з песень Ulis, будзе больш канцэптуальна збудаванай.

– Натуральна, што мы імкнемся да дасканаласці, шукаем нейкія новыя структурныя і візуальныя хады. Будуць і эксперыменты, у тым ліку з разагрэвам. Напрыклад, у Мінску перад намі ўпершыню будзе граць электронны праект Pryzma, у Магілёве з намі зайграе расійскі гурт Kirov, а ў Брэсце – нашыя ўкраінскія сябры з гурта "Фіолет". Усё вельмі разнастайна.

Расклад тура: 10.04 – Магілёў, "Cuba"; 12.04 – Мінск, "Re:Public"; 13.04 – Віцебск , "Паддашак"; 20.04 – Гомель, ГЦК; 26.04 – Брэст, "1 мая"; 27.04 –Гродна, фэст "Хавайся ў бульбу".

12 красавіка ў клубе Re:Public гурт Akute з праграмай «Як на далоні». Адмысловы госць – Pryzma (Магілёў). Першы гурт – 19.00. Квіткі: танцпол папярэдне – 60-70 тыс, танцпол у дзень канцэрта – 80 тыс., месца за столікам – 90 тыс.. Даведка: (029) 649 08 88.

12:58, 03/04/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2007 seconds.