Менскі фестываль моў

Упершыню ў Менску пройдзе фэст моў — культурна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае мовам і мовазнаўству. На працягу аднаго дня наведвальнікаў фестывалю чакаюць аповеды пра больш за 30 розных моў свету — старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама некалькі папулярных лекцый на лінгвістычную тэматыку. Чакаюцца лекцыі пра ірландскую, карэйскую, старажытнагрэцкую, ісландскую, фарсі, хіндзі ды іншыя мовы. 

Распавядаць пра мовы будуць студэнты, аспіранты і выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ і розных факультэтаў МДЛУ, выкладчыкі Інстытута лінгвістыкі РДГУ (Масква), а таксама лінгвісты і спецыялісты па некаторых мовах з Менску, Масквы, Санкт-Пецярбурга і Кіева.

Імпрэза адбудзецца на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31). Пачатак: 11:00. Уваход вольны. Падрабязней на сайце фестываля. 

12:12, 26/03/2013 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0902 seconds.