«Дай дарогу!» з новай акустычнай праграмай

Тэлепраграма «Бульбокс» працягвае асвайваць новы фармат «Бульбокс-LIVE» — жывы канцэрт ды інтэрв'ю з улюбёнымі музыкамі. Як сцвярджаюць арганізатары, 22 сакавіка нарадзіліся Марсэль Марсо і Анджэла Бадаламенці, гэты дзень абвешчаны днём Балтыйскага мора, Браты Люм'ер паказалі сваё першае кіно, Станіслаўскі з Данчанкам заснавалі МХаТ, у ЗША забаранілі мнагажэнства, Персія стала Іранам, а ў Індыі ў гэты дзень пачынаецца Новы год. І гэта ўсё грунтоўныя нагоды, каб прыйсці на «Бульбокс-LIVE» ды абслухацца добрай музыкі.

22. 

Чарговы канцэрт адбудзецца з удзелам гуртоў:

  • ZM99 (былая«Зьмяя») — гітарны рок з жаночым вакалам Зоі Сахончык, рок-князёўны 2011 году.
  • «МУТНАЕВОКА» — менскі гранж-гурт, які спалучае ў сваёй творчасці панк, рок ды папсу. 
  • «Дай дарогу!» — берасцейскі панк-гурт, 22 сакавіка яны прадставяць публіцы абсалютна новую акустычную праграму. 

Мерапрыемства пачнецца 22 сакавіка а 19:00 ў клубе «Центр» (вул.Кастрычніцкая, 1). Квіткі: 60 000. Квіткі у касах горада, на ticketpro.by, а таксама ў офісе ПАН-студыі (вул. Гікала 22/б, працуем з 10 па 17.30 у будні). Даведкі: +375 33 341 22 10, +375 29 101 95 95 (клуб), +375 17 294 22.

11:15, 11/03/2013 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0567 seconds.