Пірацкі Цэнтр запрашае на прагляд фільма

Фільмы, музыка, кнігі, навуковыя перадачы, дакументалістыка здабываецца шматлікімі карыстальнікамі менавіта ў нетрах торэнт-трэкераў. Але лабісты капірайту абвяшчаюць гэту тэхналогію камунікацый па-за законам. Стужка «Пірацкая бухта: адышоўшы ад клавіятуры» пазнаёміць гледачоў  з судовым працэсам над заснавальнікамі найбуйнешага торэнт-трэкера thepiratebay.se.

Пасля прагляду плануецца абмеркаваць некалькі пытанняў:

  • Ува што можа выліцца вайна супраць вольнага абмену інфармацыяй?
  • Што неабходна зрабіць для таго, каб пірынгавы абмен мог адбывацца без перашкод?
  • Як ліквідаваць гэтыя перашкоды?
  • Якія існуюць магчымыя сцэнары развіцця сітуацыі ў інтэрнэце?
Мерапрыемства адбудзецца 10 сакавіка ў 19:00 па адрасе: г.Мінск, вул.Захарава, 77а, пакой 2б. Даведкі: +375 29 5030892. Уваход вольны. 
21:02, 06/03/2013 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0917 seconds.