Амэлі па-беларуску

Беларускі кінаклюб «Рухапіс» запрашае на прагляд беларускамоўнай вэрсіі культавага французскага фільму «Неверагодны лёс Амэлі Пулен» на філфак БДУ. 

Кароткі змест: Ці ведаеце вы, што ўсе падзеі, якія адбываюцца ў нашым сьвеце, нават самыя нязначныя, ўзаемазьвязаныя самым дзіўным і цудоўным чынам?

Як палёт малюсенькай мухі можа выклікаць дзесьці далёка магутны ўраган, гэтак і дзіўныя і, на першы погляд, незразумелыя ўчынкі ціхай і самотнай дзяўчыны, якая жыве ў сьвеце сваіх фантазій, могуць назаўжды зьмяніць жыцьцё зусім розных людзей, падарыўшы ім шчасьце і надаўшы іх навакольнаму сьвету яркіх, галавакружных фарбаў. Гэтую дзяўчыну завуць Амэлі Пулен.

Фільм будзе паказаны 24 кастрычніка ў 19:00 па адрасе: вул. Карла Маркса, 31, аўдыторыя 304, Філялягічны факультэт БДУ. 

Уваход вольны.

13:42, 02/10/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0722 seconds.