Каліноўскі вешае Мураўёва. Першая беларуская настольная гульня «Паўстанцы»

«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.

Гульня пабудаваная найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка. Гульня-мадэляванне паўстання 1863 года зробленая цалкам на беларускай мове, удзел могуць браць ад 6 да 20 чалавек.

Ініцыятыва стварэння гульні належыць маладому гарадзенскаму паэту і празаіку, выкладчыку рэжысуры абрадаў і святаў Антону Янкоўскаму і дызайнерцы Настассі Лукашковай.

Стваральнікі запрашаюць далучыцца да афіцыйнай суполкі гульні ўкантакце

Прэзентацыя гульні адбудзецца:

28 лютага ў Гародні ў 18.00 у мастацкай галерэі «Крыга» і 2 сакавіка ў Мінску ў 18.00 у кнігарні «ЛогвінаЎ». 

19:27, 25/02/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2848 seconds.