У Італіі распрацоўваецца кампутарная гульня пра Плошчу

Кампутарная гульня Riot па матывах народных пратэстаў на плошчах розных гарадоў і краін распрацоўваецца ў Італіі. «Сімулятар народных пратэстаў» мусіць неўзабаве выйсці для iOS і Android, а пазней і для звычайных кампутараў. Канешне, калі распрацоўшчыкі збяруць дастаткова сродкаў на яе выхад.

Назоў гульні Riot, якая мусіць быць выкананая ў стылі піксельнай графікі, можна перакласці як «пратэст». Кажучы мовай беларускай міліцыі, справа ідзе аб «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», папросту Плошчы.

У адрозненні ад яе беларускага варыянту, пераможцамі з Плошчы могуць выйсці не толькі праваахоўныя органы, але і пратэстоўцы. Усё залежыць ад геймера, які можа стаць як на бок людзей са сцягамі (у трэйлеры гульні чамусьці ЛГБТ) і расцяжкамі, гэтак і на бок паліцыі. Апошняя не скупіцца на выкарыстанне вадамётаў і дубінак.

Як кажуць распрацоўшчыкі — каманда з трох італьянцаў — гульня ствараецца на падставе падзей, што адбываліся і можа нават яшчэ будуць адбывацца ў Егіпце, Грэцыі і Італіі. Адзін з аўтараў Riot на свае вочы бачыў некаторыя пратэсты.

Каб наблізіць выхад гульні, праграмісты заклікаюць усіх неабыякавых тэрмінова ахвяраваць на яе распрацоўку любую суму грошай ад $1.

«Калі ты жывеш у краіне, якая завязла ў карупцыі і знешняй пазыцы, амаль немагчыма знайсці шлях фінансавання праекту ў Італіі. Таму мы просім вашай дапамогі. Вы патрэбныя нам, каб распаўсюдзіць важныя ідэі праз відэагульні», — пішуць стваральнікі Riot.

Збор сродкаў для вывучэнне сведчанняў рэальных сутыкненняў з паліцыяй і пратэстаў па ўсім свеце адбываецца дастаткова паспяхова. Ужо сабрана болей за траціну з неабходных 15 тысяч даляраў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2607 seconds.