Лекцыя па сучасным мастацтве і прэзентацыя «АмнезиЯ project»

23 лютага ў Цэнтры Беларускай драматургіі (малая сцэна РТБД, Крапоткіна,44) адбудзецца лекцыя Аляксандра Міхеда «Сучаснае мастацтва скрозь прызму куратарскіх стратегій PinchukArtCentre (Кіеў)» і прэзентацыя «АмнезиЯ project: открытая платформа». 

PinchukArtCentre — міжнародны цэнтр сучаснага мастацтва, платформа для мастакоў, існуе з 2007 году. Адно з  улюбёных месцаў украінскай моладзі ды замежных турыстаў. На лекцыі наведвальнікаў пазнаёмяць з праектамі PinchukArtCentre, ягонай структурай. Таксама культуролаг Аляксадр Міхед прэзентуе адзін са сваіх апошніх праектаў «АмнезиЯ project: открытая платформа» .

«АмнезиЯ project: открытая платформа»  — літаратурна-мастацкі мультымедыйны праект, у цэнтры якога канцепт памяці. Галоўная мэта праекта — стварэнне адкрытай платформы, якая прадставіць магчымасць дыялогу паміж рознымі відамі мастацтва, музыкай, літаратурай і максімальна шырокай аўдыторыяй. Адкрытасць гэтай платформы дазваляе кожнаму стаць яе ўдзельнікам. 

Аляксандр Міхед — культуролаг, удзельнік куратарскай платформы PinchukArtCentre, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Шаўчэнкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Пасля лекцыі і прэзентацыі адбудзецца дыскусія на тэму «Прыцягненне аўдыторыі ў сучасным мастацтве», удзельнікамі якой стануць:

Аляксей Шынкарэнка — фатограф, выкладчык, кіраўнік «Цэнтра фатаграфіі» і Школы фатаграфіі. 

Павел Вайніцкі — куратар, арт-крытык, скульптар, мастак і выкладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. 

Алена Карпілава — кіраўнік праекта MinskDesignWeek, мастацтвазнаўца. 

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па тэлефоне: +375 25 708 14 00 альбо па і-мэйле nadzeya.art@gmail.com (пазначце імя, кантакты, колькасць месцаў). Рэгістрацыйны ўнёсак: 50 000 беларускіх рублёў. 

16:02, 20/02/2013 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0913 seconds.