Пра Коласаўскі ліцэй і ў нямецкім Spiegel

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа прыцягнуў увагу журналістаў адразу некалькіх замежных СМІ: пасля публікацыі ў знакамітым рускім выданні, Коласаўскім ліцэем зацікавіўся буйны нямецкі часопіс Spiegel. Учора на сайце выдання з’явіўся артыкул, прысвечаны падпольнай навучальнай установе. Пад матэрыялам ідзе гарачае абмеркаванне, ці варта заходняму СМІ узгадваць забаронены ліцэй і паказваць твары вучняў, а аўтара артыкулу André Eichhofer у каментарах вінавацяць наогул у супрацы з беларускімі спецслужбамі. 

Вучні Коласаўскага ліцэю, фота з сайту Spiegel online

«Тут вучаць, што такое свабода» — такімі словамі пачынаецца артыкул пра нялёгкі шлях вучняў у таемную ўстанову: спачатку яны едуць на цягніку да маленькай вёскі, потым ідуць дварамі. Тэкст сканчаецца марамі падлеткаў: хтосьці плануе з’ехаць на вучобу ў ЗША, хтосьці стаць архітэктарам і працаваць у Менску.  

Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў заснаваны ў 1990 годзе. У 2003 ліцэй быў афіцыйна ліквідаваны і згубіў будынак, аднак 10 год працягвае існаваць неафіцыйна і фактычна падпольна. Выкладанне ў ліцэі ад моманту стварэння вядзецца па-беларуску.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.