Спецаперацыя «Пасаг для Насты Палажанкі»

Наста Палажанка, якая ў апошнія дні 2012 году стала ўрэшце афіцыйна Настай Дашкевіч, атрымала сёння прыемны сюрпрыз ад сяброў, знаёмых, а таксама незнаёмых дзяўчатаў.

Пасля таго, як доўгачаканы шлюб стаў магчымым і нарэшце адбыўся, сябры Насты праз сацыяльныя сеткі спантанна згаварыліся арганізаваць ёй сяброўскі пасаг. Праз сеціва спярша былі далучаныя некалькі дзяўчатаў, якія падключылі сваіх сябровак, а таксама і хлопцаў. У выніку Наста Дашкевіч мае цяпер горку падарункаў.

Працэс рыхтаваўся ў поўнай таямніцы ад галоўнай яго ўдзельніцы. Наста забегла сёння днём ў кавярню на звычайны абед з сябрам, але там яе чакалі людзі з падарункамі, кветкі і жывая музыка.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0336 seconds.