Музычна-паэтычная вечарына паводле Караткевіча

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 18 снежня адбудзецца выступ гурта «Нельга забыць», які быў названы паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча. Публіцы гурт прадставіць музычна-паэтычную драму «Леаніды не вернуцца да зямлі...».


Праграма ўяўляе сабой адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты раман. Вершы – гэта творы галоўнага героя, 30-гадовага пісьменніка, які дзякуючы сапраўднаму каханню адчуў, што жывы, але прадчуванне, што яны ніколі не будуць разам забівае яго, таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла.

Вечарына пачнецца ў 20:00 18 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а.). Уваход: 10 000. Даведкі: 8 (029) 850-73-27 (Міша).

21:28, 15/10/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2649 seconds.