Этна-транс ад Shaman Jungle

Музыку, якую выконвае малады гурт Shaman Jungle сапраўды складана апісаць словамі, хіба што прыметнікам «атмасферная».

«Кожны трэк з’яўляецца асобным светам, асобнай эмоцыяй, напоўнены энергетыкай кожнага з нас. У музыцы кожны можа знайсці нешта сваё і менавіта гэтым яна і цікавая», — кажуць музыкі.

«Падагрэлі» публіку напачатку канцэрту калегі-аднадумцы з Dzivasil. Музыка абодвух калектываў пераносіць у нейкую іншую прастору, аднак неанавыя ліхтарыкі ў руках танцораў вяртаюць назад, у залю невялікага клуба, навокал якога спрэс прамысловыя заводы. У клуб, у якім ахоўнік адказвае па-беларуску, а бармэн не ведае слова «гарбата». 

Гурт таксама з'яўляецца адным з арганізатараў фэстывалю POVIDLO, клубны варыянт якога яны плануюць правесці у лютым. У планах таксама зняць кліп і «давесці, што Shaman Jungle здольны пісаць саўндтрэкі да фільмаў». 

«Я ўвесь час эксперыментаваў з музыкай і неяк вырашыў сабраць гурт. Наогул эксперымент — галоўнае крэда нашага гурта», — кажа лідар Юры Данскоў.

У альбоме 12 кампазіцый, працаваў над ім гурт дастаткова доўга.

«Пры запісу альбома мы часам біліся і гэта можна пачуць на некаторых трэках», — жартуюць музыкі.

Прыйсці паслухаць шаманскую музыку прыйшлі з большага падлеткі, але таксама, як не дзіўна, і людзі дастаткова сталага ўзросту. 

«Наш слухач — чалавек, які думае, нечым цікавіцца», — упэўнены Shaman Jungle

Спампаваць альбом можна на сайце Ultra-Music.  

А болей фотаздымкаў тут: Shaman Jungle — свабода пачуццяў

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0765 seconds.