Бясплатныя адукацыйныя візіты ў Польшчу

Study Tours to Poland (STP) – гэта навучальныя візіты ў Польшчу, адрасаваныя студэнтам і прафесіяналам з краін Усходняй Еўропы.

У праграме Study Tours to Poland могуць браць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным патрабаванням:

  • Узрост 18 – 21 год (1 ліпеня 1991 - 31 снежня 1994 года);
  • З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі;
  • Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі;
  • Маюць дзейсны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшым за 30 верасня 2013 года);
  • Не бралі раней удзел ў праграме Study Tours to Poland і праграме Study Visit in Gdynia.

Візіты Study Tours to Poland дапамагаюць пазнаёміцца з Польшчай і абмяняцца досведам у галіне дэмакратычных зменаў і свабоднага рынку, пабудовы прававой дзяржавы, узмацнення лакальных супольнасцяў і грамадзянскіх ініцыятыў. 

Падрабязней пра праграму тут

13:20, 20/11/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0678 seconds.