Вандроўка ў ЗША для старшакласнікаў

Амбасада ЗША запрашае беларускіх школьнікаў далучыцца да праграмы моладзевага лідэрства, фіналісты якой адправяцца на лета ў сем’і амерыканцаў.

Праграма моладзевага лідэрства ў Беларусі (the Youth Leadershіp Program або YLP) складаецца з чатырохтыднёвай стыпендыяльнай праграмы, прызначанай для садзейнічання развіццю ўзаемаразумення паміж народамі Злучаных Штатаў і Беларусі.

Моладзь з Беларусі і ЗША будзе удзельнічаць у семінарах і мерапрыемствах, накіраваных на развіццё такіх навыкаў, як праца ў камандзе, пастаноўка мэтаў, планаванне праектаў, грамадскі ўдзел і валантарыят. YLP падтрымліваецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.

Дадатковая тэма праграмы — вытворчасць прадуктаў харчавання, у межах якой моладзь пазнаёміцца са спосабамі арганізацыі грамадскіх праектаў і пошуку партнёраў сярод навучальных праграм ў галінах планавання гарадскіх садоў, гарадскога азелянення і арганічнага садоўніцтва.

Патрабаванні да ўдзельнікаў

Каб падаць заяўку на ўдзел у праграме, вы павінныя задавальняць патрабаванням, якія пазначаны ніжэй. Калі вы пройдзеце ў наступны этап, вам будзе неабходна прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць адпаведнасць патрабаванням.

Заяўнікі на ўдзел ў Праграме моладзевага лідэрства:

  • Павінныя мець ад 15 да 17 гадоў (дата нараджэння павінная быць паміж 1 студзеня 1996 года і 1 мая 1998 года ўключна);
  • Павінныя навучацца ў 8, 9 альбо 10 класе;
  • Павінныя мець акадэмічную паспяховасць «добра» альбо вышэй;
  • Павінныя вывучаць англійскую мову і дэманстраваць высокі ўзровень валодання ёю падчас рэгістрацыі;
  • Павінныя быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
  • Павінныя прадэманстраваць лідэрскі патэнцыял і жаданне зрабіць свой унёсак у развіццё супольнасці;
  • Павінныя адпавядаць патрабаванням для атрымання візы ЗША;
  • Павінныя мець магчымасць паехаць у ЗША ў ліпені 2013 года;
  • Не павінныя быць бліжэйшымі сваякамі людзей, якія працуюць з YLP ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША, альбо адной з арганізацый-выканаўцаў.

Як падаць заяўку?

  • Запоўніць форму заяўкі, адказаць на пытанні онйлан і адаслаць астатнія неабходныя дакументы па электроннай пошце, звычайнай поштай альбо даставіць асабіста ў пасольства ЗША ў Мінску.
АЛЬБО
  • Запоўніць папяровую форму, у тым ліку адказаць на пытанні эсэ, раздрукаваць і прадставіць іх разам з неабходнымі дакументамі па звычайнай пошце, электроннай пошце альбо даставіць асабіста ў пасольства ЗША ў Мінску.

Неабходныя дакументы

  • Заяўка (папяровая альбо onlіne), у тым ліку пытанні эсэ;
  • Фатаграфія для візы ці яе электронная версія, зробленая на працягу апошніх шасці месяцаў;
  • Копія пашпарта альбо пасведчання аб нараджэнні.

Калі ў вас узнікнуць пытанні па праграме, пішыце на ylpbelarus@gmaіl.com.

Заяўкі павінныя быць атрыманы офісам праграмы да 28 лістапада 2012 года.

Падрабязней.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1043 seconds.