Абвешчаны новы конкурс стыпендый на навучанне ў ЕС па праграме Erasmus Mundus

18 кастрычніка 2012 г. абвешчаны новы набор на праграму навучання Erasmus Mundus, якая дазваляе беларусам павучыцца ад 6 месяцаў да 3 гадоў у адным з універсітэтаў Еўрапейскага саюзу. Сёлета ўдзельнічаць у праграме могуць студэнты БДУ, ГрДУ і БрДУ. Акрамя гэтага невялікая колькасць стыпендый вылучаная для ўсіх выпускнікоў ВНУ Беларусі.

Агулам на Беларусь, Украіну і Малдову будуць вылучаныя каля 90 грантаў, што пакрываюць усе выдаткі на навучанне, праезд, а таксама штомесячную стыпендыю для навучанне ў бакалаўрыяце, магістратуры ці дактарантуры еўрапейскіх універсітэтаў. З поўных іх спісам, а таксама падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце праграмы.

Дэдлайн для падачы дакументаў — 13 снежня 2012 году.

Акрамя гэтага любы выпускнік беларускага ўніверсітэту можа падаць заяўку на навучанне па магістарскай ці дактаранцкай праграме Erasmus Mundus паводле акцыі 1.

У 2012 годзе да праграмы Erasmus Mundus далучыліся 11 беларускіх ВНУ.

Вялікі артыкул пра праграму Erasmus Mundus

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0611 seconds.