Фэйсбук зменіць дызайн

Фэйсбук тэстуе новы выгляд профіляў. Гэтым разам, калі пашанцуе, карыстальнікі «залайкяць» дызайн.


Цяпер Фэйсбук выглядае так...

Як паведамляе Inside Facebook, абноўлены таймлайн ці профіль карыстальнікаў будзе адрознівацца ад ранейшага тым, што ўсе запісы яго ўладальніка размесцяцца ў левай калонцы, а інфармацыя аб іншай актыўнасцях акаўнта — справа.


... будзе так

Да рашэння аб рэдызайне профіляў распрацоўшчыкі Фэйсбук прыйшлі пасля таго, як атрымалі мноства скаргаў ад карыстальнікаў, якім было нязручна ўспрымаць профіль з двух калонак. У абноўленым інтэрфэйсе калонка з статусамі стане шырэй. А вось пад астатнюю інфармацыю месцы будзе выдзелена менш.

Справа размесцяцца такія рэчы, як выявы некаторых сяброў карыстальніка, яго фотаздымкі, пералік апошняй актыўнасці, інфармацыя аб упадабаных старонках і аплікацыях.

Цяпер доступ да абноўленага выгляду профіляў мае толькі частка карыстальнікаў. З часам скарыстацца новымі магчымасцямі змогуць усе ўдзельнікі сацыяльнай сеткі. Анонс цяперашняга дызайну профіляў Фэйсбук адбыўся ў верасні 2011 году, а перайсці на яго карыстальнікі змаглі ў снежні.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.19 seconds.