Два беларускіх студэнты ў Англіі атрымалі $150000 на бізнэс-ідэю

Дактарант Оксфардскага ўніверсітэту Арцём Ставенка і дактарант Універсітэцкага каледжу Лондана Кірыл Чыкеюк выйгралі на брытанскім тэлешоў амаль $150 тыс. у якасці інвестыцый для іх бізнэс-праекту. Беларускія студэнты ўкладуць грошы ў пашырэнне бізнэсу роварнай рэкламы.


Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк пасля перамогі на конкурсе. Фота з Фэйсбук Kiryl Chykeyuk

Двое выпускнікоў беларускіх ВНУ — 26-гадовы Кірыл Чыкеюк, што скончыў Радыёфізічны факультэт БДУ, і 27-гадовы Арцём Ставенка, які мае дыплом Акадэміі кіравання, — пачалі ў мінулым годзе дактарантскае навучанне ў брытанскіх універсітэтах. Сёлета свой адукацыйны поспех яны здолелі падмацаваць і поспехам фінансавым: іх бізнэс-праект атрымаў фінансаванне праз вядомае тэлешоў BBC Dragon’s Den.

Конкурс, назоў якога можна перакласці як «Логава цмокаў», мае на мэце дапамагчы пачаткоўцам прадпрымальнікам, у якіх не хапае сродкаў для рэалізацыі ідэі. Прэтэндэнты дэманструюць свае напрацоўкі перад журы, у якім знаходзяцца буйныя прадпрымальнікі. Журы альбо адхіляе, альбо падтрымлівае ідэю, укладаючы ў яе свае ўласныя грошы (з умовай ўдзелу ў прыбытках).

Як піша сайт UCL (універсітэту, дзе навучаецца адзін з беларусаў), студэнты атрымаюць грашовую падтрымку на пашырэнне свайго бізнэсу распрацоўкі роварнай рэкламы ў абмен на 40%-ю долю справы.


Фота oldbond.co.uk

Ідэя хлопцаў простая: ў спіцы ровараў умацоўваюцца светадыёды, якія ствараюць розныя візуальны вобразы. У выніку з дапамогай роварных колаў могуць рэкламавацца словы, выразы і нават выявы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1225 seconds.