Сучаснае мастацтва і новыя медыі

Узаемасувязь сённяшніх новых мас-медыя і сучаснага мастацтва відавочная. Але часцяком СМІ робяць з сучаснага мастацтва нейкія забаўляльныя элементы масавай культуры, што зусім не падабаецца мастакам. 

Як працэс узаемадзеяння сучаснага мастацтва і новых мас-медыя адбываецца ў Беларусі? Ці зацікаўленыя новыя мас-медыя ў развіцці сучаснага мастацтва? Якія ёсць перспектывы ўзаемаадносін новых інфармацыйных рэсурсаў і сучаснага мастацтва ў Беларусі? Нарэшце, як самыя розныя культурніцкія практыкі (ня толькі мастацтва) уплываюць на гарадское асяроддзе і на людзей, што жывуць тут? На ўсе гэтыя пытанні будуць разам шукаць адказы рэдактары моладзевых інтэрнэт-парталаў, што часцей за ўсё пішуць пра сучаснае мастацтва ў Беларусі.

Удзельнікі: 34mag.com (Антон Кашлікаў, Інга Ліндарэнка), ArtAktivist.org (Сяргей Шабохін), CityDog.by (Яся Каралевіч-Картэль), Generation.bY (Юры Сідун), KyKy.org (Даша Мацявіна), pARTisanmag.by  (Таццяна Арцімовіч). 

Мадэратар – Вольга Шпарага.

Дыскусія адбудзецца ў Анты-кавярні «Дом Фішэра» (пр. Незалежнасці, 84а) 25 кастрычніка. Пачатак у 18.00.

Уваход вольны!

13:15, 09/10/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0815 seconds.