Беларускіх студэнтаў хочуць заманіць ва ўкраінскія ВНУ

Міністэрства адукацыі Украіны вылучыла на праграму прапаганды сваёй вышэйшай адукацыі ў беларускай, казахскай і азербайджанскай прэсе $1 млн. Хутка на беларускіх каналах мусіць з’явіцца адпавденая рэклама і нават інтэлектуальнае шоў для абітурыентаў. Прапаганда перавагаў украінскай вышэйшай адукацыі будзе весціся таксама ў сацыяльных сетках і нават Вікіпедыі.


Кіеў, фота raskalov-vit

Як піша сайт depo.ua са спасылкай на сайт «Наші гроші», большую частку грошай Мінадукацыі Украіны збіраецца патраціць на прасоўванне ў тэлеэфірах Беларусі, Азербайджану і Казахстану інтэлектуальна-гульнявой тэлепраграмы з удзелам вучняў выпускных класаў. З дапамогай яе ўкраінцы спадзяюцца пераканаць замежных абітурыентаў у перавагах іхняй сістэмы вышэйшай адукацыі.

Украінцы таксама створаць адмысловы рэкламны партал, прысвечаны вышэйшай адукацыі, чамусьці з пераважна ўкраінамоўнымі тэкстамі. Работа будзе весціся з карыстальнікамі сацыяльных сетках VK і Фэйсбук, а таксама ў Вікіпедыі.

Зрэшты, пакуль не зразумела, ці будуць украінцы ўвогуле прасоўваць сваю адукацыю ў Беларусі. Выканаўца піяр-кампаніі можа адмовіцца ад працы ў адной з трох краін.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0687 seconds.