"Безадказныя" студэнты паламалі сабе хрыбетніцы, ногі ды рабрыны

каля 100 студэнтаў скочылі з маста Падчас традыцыйнага купаньня пасьля травеньскага балю 10 студэнтаў Оксфардзкага Унівэрсітэта былі шпіталізаваныя. Каля 100 чалавек скочылі з маста вышынёй 7,5 метраў, не заўважыўшы, што рака вельмі абмялела. Як вызначылася, узровень вады ўпаў ніжэй аднаго метра з-за надта сухой вясны.

Ад купаньня пацярпелі каля 30 студэнтаў, але некаторым дапамогу аказалі на месцы. Іншыя, зь пераломамі хрыбетніцы, ног ды рабрынаў, трапілі ў шпіталь. Паліцыя назвала паводзіны студэнтаў безадказнымі, паведаміла lenta.ru.

Baj 15:40, 02/05/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0961 seconds.