Выстава кніжных знакаў беларускіх і замежных мастакоў

18 верасня ў музеі выяўленчага мастацтва адкрываюць выставу масткоў-экслібрыстаў.

Да свайго юбілею музей сучаснага выяўленчага мастацтва прадстаўляе міжнародную выставу з музейных фондаў - калекцыю экслібрыса, якая была створана дзякуючы данацыям мастакоў з розных краін. Сёння калекцыю экслібрыса музея складаюць больш за 1700 эстампаў, падораных мастакамі і калекцыянерамі з 34 краін свету. Гледачы змогуць азнаёміцца з лепшымі ўзорамі музейнай калекцыі. Беларускіх мастакоў будуць прадстаўляць А.Кашкурэвіч, Л.Алімаў, М.Селяшчук, Р.Сіплевіч, Г.Вяль, М.Рыжы, Ю.Якавенка, Р.Сустаў, Т.Сіплевіч, В.Крупянкова, К.Харанека, А.Ваўчок, С.Піскун, Ул.Квартальны, Я.Цімашэнка і іншыя. Экспазіцыя прадстаўляе таксама творы вядомых графікаў Польшчы, Балгарыі, Бельгіі, Германіі, Чэхіі, Украіны, Вялікабрытаніі, Індыі, Італіі , Латвіі, ЗША і іншых краін. У калекцыю ўвайшлі экслібрысы мастакоў сусветна вядомых у галіне экслібрыса і друкаванай графікі, якія неаднаразова адзначаліся на міжнародных конкурсах.

У гледачоў будзе магчымасць азнаёміцца з экслібрысамі не толькі розных краін, але і створанымі ў розных друкаваных тэхніках: адтрадыцыйных гравюры на медзі, ксілаграфіі, літаграфіі і афорта да інавацыйных з выкарыстоўваннем камп'ютарных тэхналогій і выхада ў аб'ём. Да выставы выдадзены поўнакаляровы каталог пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску і кнігарні «Кніжны салон».

Адкрыццё выставы і прэзентацыя каталога «EX LIBRIS» адбудзецца 18 верасня 2012 года а 17-й гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47).

Экслібрыс (ex libris - з лац. «з кніг» ) - кніжны знак, з імем і вобразнай выявай занятка ўласніка кнігі. Беларускія мастакі пачалі займацца стварэннем экслібрысаў з 1920-х гадоў. У 1970-80-я гады дзейнічаў «Беларускі клуб экслібрысістаў».

Экслібрыс Міколы Селяшчука (Беларусь)

Экслібрыс Дэвіда Малахаты (ЗША)

Экслібрыс Іржы Бразда (Чэхія)

14:30, 17/09/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2576 seconds.