Студэнт Акадэміі мастацтваў зрабіў у Менску «Калідор вечнасці»

8 верасня 2012 года ў менскім парку на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Захарава ўрачыста адкрыюць часовую скульптурную кампазіцыю пад назвай «Калідор вечнасці».

Скульптура ўяўляе сабой калідор даўжынёй 7 метраў, шырынёй 2,5 метра і вышынёй 3,5 метра. Сцены, падлога і столь зроблены з паліраванай нержавеючай сталі, што стварае амаль стоадстоткавую ілюзію люстэрка.

Праз невялікія адтуліны ў сценах і столі можна ўбачыць фрагменты прыроды, якая становіцца асабліва прывабнай на фоне бясконцага люстранога калідора.

Аўтар праекта — студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — Аляксандр Кудрашоў адзначыў, што «Калідор вечнасці» можа натхніць наведвальнікаў на думкі пра вечнасць, пра стасункі прыроды і чалавека з яго шчырымі пачуццямі і думкамі.

Ідэя скульптуры ўзнікла ў межах праекта Інстытута імя Гётэ «Арт-горад». У 2011 годзе ўвазе кампетэнтнага журы было прадстаўлена дзесяць праектаў, але большасць галасоў атрымала работа Аляксандра КУДРАШОВА «Калідор вечнасці».

Работы іншых канкурсантаў будуць прадстаўлены 8-га верасня 2012 года ў Мемарыяльным музеі З.І. Азгура, дзе ў гэты дзень стартуе выстава «Арт-горад».

16:16, 03/09/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1998 seconds.