«Ляпіс Трубяцкой»: «Музыка – гэта апошняя тэрыторыя свабоды. Свабоду затрыманым!»

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» выступіў у падтрымку затрыманых адміністратараў беларускіх пратэстных групаў сацыяльнай сеткі VK.

У паведамленні змешчаным на старонцы Ляпісаў у Facebook гурт звяртае ўвагу, што ня мае дачынення да супольнасці «Ляпіс Трубяцкой» - бясплатны канцэрт у Мінску» і не планаваў бліжэйшым часам канцэртаў у Мінску, бо знаходзіцца ў «чорным» спісе забароненых у Беларусі калектываў. Аднак лічыць сваім доўгам выступіць у падтрымку затрыманых.

«Спачатку ўлада абмежавала ў правах музыкантаў, а цяпер пачала пераследваць іх прыхільнікаў. Пераслед уюцца не хуліганы, не злодзеі, не бандыты; людзі падвяргаюцца рэпрэсіям за тое, што любяць прапагандуюць музыку, якая не даспадобы моцным свету гэтага.

Музыка гэта апошняя тэрыторыя свабоды. Свабоду затрыманым!»

Апошні вялікі канцэрт «ЛТ» ў Беларусі адбыўся ў лютым 2011 году ў Віцебску. Праз два тыдні «Ляпіс Трубяцкой» разам з дзясяткамі іншых беларускіх і замежных гуртоў трапіў у ананімны спіс забароненых. Пасля гэтага запланаваныя канцэрты аншлагавага туру гурта сталі адмяняцца па ўсёй Беларусі па самых разнастайных прычынах. Ніхто з беларускіх чыноўнікаў дагэтуль адкрыта не прызнае існаванне спісу забароненых артыстаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.