Пакаленне Y купляе болей кніжак за сваіх бацькоў

Нашы аднагодкі з ЗША паводле свежых вынікаў вялікага даследавання сталі выдаткоўваць на кніжкі болей грошай, чым старэйшыя пакаленні амерыканцаў.


Вынікі штогадовага даследавання пакупніцкай актыўнасці праведзенага сэрвісам Bowker і часопісам Publishers Weekly сярод 70 тысяч амерыканскіх чытачоў сталі нечаканымі для даследчыкаў. Доля пакалення Y, сярод пакупнікоў кніжак у ЗША павялічылася і стала дамінаваць. 

Болей 30% ад усіх паступленняў выдаўцам даюць менавіта маладыя людзі, за год іх адсотак узрос на 6 пунктаў. А доля папярэдняга пакалення (Бэбі-бум) сярод сукупнага аб'ёму выдаткаў амерыканцаў на кнігі цяпер складае толькі 25%.

Такім чынам распаўсюджаны стэрэатып пра тое, што пакаленне, якое гадавалася разам з інтэрнэтам, у выніку чытай меней кніжак, аказаўся толькі стэрэатыпам. Выяўляецца, што інтэрнэт толькі дапамог кніжнай індустрыі як добры сэрвіс распаўсюду. Болей 43% нашых аднагодкаў у ЗША аддаюць перавагу анлайн-рэтэйлерам, якія гандлююць кнігамі. А доля электронных кніг паводле аб'ёму прададзеных копій вырасла за год з 4% да 14%.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2878 seconds.