Backstage: прафэсіяналы і дылетанты ў сумесным творчым праекце

Экспэрымэнтальны творчы праект Backstage аб’яднае прафэсіяналаў ад мастацтва і іх гледачоў.

З 4 па 16 верасьня у Менску пройдзе ўжо другі «Backstage 2012», сэнс якога палягае ў тым, што прафэсіяналы і звычайныя гледачы сустрэнуцца, каб разам падрыхтаваць сумесны пэрформанс.

Сёлета праект разросься і ўключае ў сябе болей накірункаў: да драматычнага тэатру, тэатру лялек і плястычнага тэатру дадаліся музыка і жывапіс.

«Мы вырашылі зрабіць сапраўднае выпрабаваньне тым, хто ніколі ня меў прафэсійных справаў з мастацтвам, і тым, хто ўвесь час працуе ў масках і без, зь лялькамі і ў грыме, хто ставіць спэктаклі і рэпэтуе ролі», — пішуць арганізатары на афіцыйнай старонцы праекту. 

Выкладчыкамі выступяць прафэсійныя акторы, танцоры і музыкі, а рэжысэрам праекту стане вядомы беларускі культурны дзяяч Павал Харланчук.

Выніковы пэрформанс будзе паказаны на двух міжнародных фэстах: «Эндорфин» (14 верасьня) і «Мамонт» (16 верасьня).

Каб паўдзельнічаць у праекце, трэба запоўніць анкету, якая будзе дасяжная з 11 па 17 жніўня на сайце.

Выніковы пэрформанс «Backstage 2011»

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1991 seconds.