Дызайнэраў запрашаюць на польска-беларускія этнаграфічныя майстэрні

Асацыяцыя "Этнаграфічная майстэрня» запрашае дызайнераў да ўдзелу ў выязных семінарах у межах польска-беларускіх этнаграфічных практыкаў у маладым дызайне.

Праект разлічаны на маладых беларускіх дызайнераў, графікаў і архітэктараў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і выпускнікоў ВНУ, тых, хто ўжо скончыў 2-і курс, але не старэйшыя за 30 гадоў. З Беларусі і Польшчы будзе ўдзельнічаць па восем чалавек.

Самая важная частка праекта - гэта семінары, якія адбудуцца з 1 па 16 верасня 2012 года. Удзельнікі разам наведаюць месцы, звязаныя з этнадызайнам, спачатку ў Польшчы, потым у Беларусі.

Падчас праекту адбудуцца семінары, сустрэчы, дыскусіі, студыйныя візіты - словам, усё, што можа натхніць і пазнаёміць бліжэй з польскім і беларускім народнымі мастацтвамі і рамёствамі. Удзельнікі пазнаёмяцца з традыцыйным дызайнам, пазнаюць кантэкст яго ўзнікнення, будуць працаваць пад кіраўніцтвам, як народных майстроў, так і сучасных дызайнераў. Удзельнікі будуць наведваць музеі, музеі-запаведнікі, народныя хаты.

У канцы праграмы створаць уласныя праекты ў графічнай форме, якія будуць прадстаўлены на выставах на адкрытым паветры ў Польшчы і Беларусі. Аднак усе правы на працы ўдзельнікаў будуць належыць арганізатарам.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне, даезд і пражыванне ўдзельнікаў.

Калі і як:

  • Прыём заявак пачынаецца 21 чэрвеня і сканчаецца 16 ліпеня;
  • Заявы прымаюцца па адрасе etnoprojekt2012@gmail.com;
  • Семінары адбудуцца з 1 па 16 верасня 2012 г.;
  • Удзел у «Этна-праекце» бясплатны.

Падрабязную інфармацыю аб праекце і наборы можна знайсці на сайце www.etnoprojekt.pl.

Паводле adukacyja.info і backstagemag.org

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0774 seconds.