Цяжкіх падлеткаў перавыхаваюць у стылі патрыятызму БРСМ

Каля 600 цяжкіх менскіх падлеткаў адправяць на лета ў профільныя абаронча-патрыятычныя лягеры, якія арганізуюцца на базе вайсковых частках з удзелам БРСМ.


Ці то БРСМ, ці то цяжкія падлеткі?

Як перадае БелТА, гэтым летам 600 навучэнцаў, якія стаяць на розных відах уліку, пабываюць у 18 профільных абаронча-патрыятычных лягерах, арганізаваных у кругласутачных лягерах і на арандаваных базах. Для гэтых мэтаў зь бюджэту горада вылучана Br480 млн.

Абаронча-патрыятычныя лагеры, якія арганізуюцца сумесна БРСМ і міліцыяй, базуюцца ў вайсковых частках. Там падлеткаў будуць перавыхоўваць у духу патрыятызму ў лепшых традыцыях БРСМ. Акрамя гэтага, 616 цяжкіх падлеткаў на 9 дзён адправяць у намётавыя мястэчкі.


БРСМ і спэцназ рыхтуюцца разам сачыць за парадкам. Фота minsk-brsm.by

Акрамя працы зь цяжкімі падлеткамі на базе вайсковых частак БРСМ рыхтуе чальцоў моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Іх «байцы» праходзяць там зборы, на якіх вывучаюць некаторыя прыёмы рукапашнага бою, зборку і разборку АК-74 і пісталета Макарава. У час навучаньня ў БРСМаўцаў праходзяць заняткі пад назовам «Неспрыяльныя сытуацыі на маршруце патруляваньня і шляхі іх вырашэньня». На такіх зборах «заняткі са зброяй і падрыхтоўка па рукапашным баі чаргуюцца з мастацкімі конкурсамі».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0568 seconds.