Як зрабіць экалягічны часопіс за 24 гадзіны

Акцыя «Часопіс за 24 гадзіны» пачалася ў Бэльгіі, адкуль распаўсюдзілася па сьвеце і нарэшце дайшла да Беларусі. Яе сэнс палягае ў тым, што незнаёмыя людзі зьбіраюцца на суткі ў адным месцы і разам робяць часопіс з нуля на пэўную тэму. У беларускім варыянце такой тэмай стала экалёгія.

«Акцыя нерэальна крутая, 24 гадзіны ты знаходзісься з дагэтуль незнаёмымі людзьмі, узьнікаюць такія крэатыўныя і неспадзяваныя ідэі, да якіх ніхто з нас самастойна не дайшоў бы. Гэта быў выдатны досьвед працы ў камандзе», — кажа арганізатарка акцыі і галоўная рэдактарка часопісу Вольга Астаповіч. Яе часопіс атрымаў назову «grЫn «24». У ажыцьцяўленьні праекту дапамагалі таксама супрацоўнікі Цэнтру экалягічных рашэньняў.

«grЫn «24» сьцісла і займальна распавядае пра смурод і водар Менску, пра тое, як правільна абіраць прадукты, Цьнянскае вадасховішча, куды ў Менску можна здаць батарэйкі, як жывуць самыя незвычайныя зялёныя актывісты і раскрывае падрабязнасьці Кіёцкага пратаколу. Таксама ў часопісе можна знайсьці нестандартныя коміксы для тых, хто хоча лічыцца зялёным спажыўцом.

Пачытаць часопіс:

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0773 seconds.