Школа ART-мэнэджараў — «Я магу!»

Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока» распачынае набор у Школу ART-мэнэджараў — «Я магу!». Маладых і ініцыятыўных запрашаюць на навучальны курс, па выніках якога ідэі ўдзельнікаў будуць рэалізаваныя на пляцоўцы Арт-сядзібы. Як будзе праходзіць праграма і як далучыцца – чытаем у абвестцы ад арганізатараў.

Ты можаш прыняць удзел у Школе, калі ёсьць жаданьне ініцыяваць і праводзіць свае разнастайныя сацыя-культурныя мерапрыемствы, але часам ня ведаеш:

  • як пачаць і што рабіць, калі хочацца, але ня ведаеш «Як?»;
  • як правільна арганізаваць мерапрыемства, улічыць усе моманты ў плянаваньні;
  • як шукаць месца і патрэбных людзей;
  • як рэклямаваць сваё мерапрыемства, пісаць прэс-рэлізы, шукаць спонсараў і інфармацыйную падтрымку;
  • як забясьпечыць яго выніковасьць і розгалас у СМІ ды іншае.

Такім чынам, удзел у Школе ART-мэнэджараў — «Я магу!» дасьць магчымасьць для самарэалізацыі творчай моладзі, а таксама дапаможа разьвіць у яе ўдзельнікаў лідарскія і арганізатарскія здольнасьці.

Усе ўдзельнікі Школы змогуць рэалізаваць сваю ідэю ў межах пляцоўкі «Арт Сядзіба», а інфармацыйна-асьветніцкая установа «Амарока» атрымае магчымасьць падрыхтаваць новыя кадры для працы ў арганізацыі ды пашырэньня накірункаў дзейнасьці «Арт Сядзібы».

Каб прыняць удзел у Школе ART-мэнэджараў «Я магу!» трэба:

  • Жадаць вучыцца і разьвівацца;
  • Мець узрост ад 17 да 25 гадоў;
  • Да 20 красавіка на e-mail: artsiadziba@gmail.com даслаць заяўку з тэмай ліста «Я магу!» і пазначыць:
  • a. імя і прозвішча,
  • b. узрост і адукацыю,
  • c. кантакты (тэлефон, e-mail, skype, «id» у vkontakte),
  • d. цікаўнасьці, творчыя дасягненьні (калі ёсьць + спасылкі),
  • e. адказ на пытаньне: «Чаму жадаеш ўдзельнічаць у Школе?»

Як усё будзе выглядаць:

  • Да 20 красавіка мы прымаем заяўкі на e-mail: artsiadziba@gmail.com.
  • Будзе адабрана 30 чалавек, якіх запросім на курс з трох творчых лекцый-сустрэч.
  • На іх вядомыя дзеячы культуры, арганізатары і грамадзкія лідэры падзеляцца сваім досьведам працы, ды паспрабуюць у жывой і адкрытай форме дапамагчы стаць пасьпяховымі ART-мэнэджарамі.
  • Апошняя сустрэча стане стартам да рэалізацыі першапачатковых ідэй удзельнікаў школы.
  • Усім удзельнікам курса будзе прапанавана цягам месяца на пляцоўцы «Арт Сядзіба» на падставе атрыманых ведаў рэалізаваць свае ідэі.
  • Аўтары лепшых ідэй, якія будуць адабраныя журы, атрымаюць спонсарскую падтрымку на яе рэалізацыю.
  • Кожнае мерапрыемства будзе суправаджацца інфармацыйным асьвятленьнем у СМІ, а ў выніку, усе праведзеныя мерапрыемствы будуць адлюстраваныя ў агульным фільме «Як ідэя стала падзеяй!»

15:30, 16/04/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0755 seconds.