Што я раблю, на думку сяброў? Дэматыватары па-беларуску

Як гэта — езьдзіць аўтаспынам, быць беларускамоўным, жыць у студэнцкім інтэрнаце, вучыцца за мяжой, жыць у Мінску. Што ўяўляюць пра гэта нашыя сябры, бацькі, людзі вакол, мы асабіста і як гэта ёсьць насамрэч? Іранізуем і глядзім падборку беларускіх адметнасьцяў у знаёмай форме дэматыватараў.

Што за дэматыватары 

Адкуль узяліся гэтыя карцінкі на чорным фоне зь іранічнымі надпісамі, што запаланілі Сеціва? Пайшлі яны ад матыватараў ці матывацыйных постэраў — агітацыйныя плякаты, зазвычай на сацыяльныя тэмы, якія былі распаўсюджаныя ў ЗША, каб ствараць спрыяльны настрой у школах, унівэрах і на працоўных месцах. Тэмы зазвычай павучальныя, таму ня дзіва, што на іх хутка пачалі рабіцца пародыі. Так і зьявіліся дэматыватары — постэры, якія замест стварэньня ўзьнёслага настрою, наадварот вядуць да адчаю ды суму. Сучасныя ж папулярныя сеціўныя дэматыватары хутчэй іранізуюць над сытуацыямі ды зьявамі. Цяпер Сеціва поўнае дэматыватараў ці не на ўсе тэмы і на дзесятках мовах. Аднак найбольш пазнавальнае ў дэматыватарах сам фармат: чорны квадрат, выява ў рамачцы, лёзунг ці назоў і пры патрэбе тэкставае тлумачэньне. Ёсьць з адным здымкам, з двума-чатырма-шасьцю — на ўсе густы.

Творцы Generation.by таксама «пагулялі» ў такі фармат, але на нашыя, беларускія тэмы.

Беларускія дэматыватары

*   *   *   *   * 

Беларускія дэматыватары

*   *   *   *   * 

Беларускія дэматыватары

*   *   *   *   * 

Беларускія дэматыватары

*   *   *   *   * 

Беларускія дэматыватары

*   *   *   *   * 

Беларускія дэматыватары

Зрабі свой дэматыватар! Конкурс

Зьявілася натхненьне на новыя тэмы альбо не пагаджаесься і хочаш зрабіць свой варыянт прапанаваных дэматыватараў? Гугл з фоткамі ў дапамогу і крышачку фоташопу — фантазуй! Вітаецца гумар і пачуцьцё самаіроніі, а таксама лякальны кантэкст. Крэатыўце на нашыя мясцовыя тэмы: жыць у Горадні/Бярозе/Бабруйску, быць беларускім хіпстэрам, выкладчыкам, граць у беларускім гурце, езьдзіць на ровары па цэнтральным праспэкце ды шмат іншага. Загружай свае дэматыватары ў нашыя суполкі ў сацыяльных сетках (vk.com/generationby; facebook.com/generationby). Хто першы і найбольш дасьціпны — таму й слава. Лайкі і рэкамэндацыі палічым у пятніцу 13 красавіка. Паехалі!

tarka 14:00, 28/03/2012 | ПраВакацыі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0863 seconds.