Прастора дызайну

У Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіць выстава «Прастора дызайну» з нагоды 35-годзьдзя факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Факультэт, які быў арганізаваны ў 1976 годзе, цяпер рыхтуе спэцыялістаў па 2 спэцыяльнасьцях, 10 накірунках і 7 спэцыялізацыях:

  • дызайн – накірункі: дызайн аб’ёмны (дызайн сродкаў вытворчасьці і транспарту, дызайн вырабаў бытавога спажываньня, дызайн мэблі); дызайн прадметна-прастораваго асяродзьдзя (экспазыцыйны дызайн, дызайн інтэр’ераў); дызайн графічны (фотаграфіка); дызайн камунікатыўны (тэлерэклама), дызайн віртуальнага асяродзьдзя;
  • дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – накірункі: вырабы з керамікі; вырабы з шкла; вырабы з мэталу; вырабы з тэкстылю; касьцюм.

У экспазыцыі працы студэнтаў мінулых гадоў, а таксама сучасных выхаванцаў факультэта. У час выставы мяркуюцца суправаджальныя мерапрыемствы: сустрэчы з выкладчыкамі катэдраў і прэзэнтацыя працы факультэта. Працуе «Прастора дызайну» да 17 сакавіка 2012 году.

11:30, 07/03/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0959 seconds.