Названыя ўдзельнікі цырымоніі ўзнагароджаньня Ultra-Music Awards 2011

Музычны партал Ultra-Music.com завяршае падвядзеньне вынікаў 2011 года. 20 лютага сканчаецца галасаваньне наведвальнікаў сайта, па выніках якога будуць вызначаныя пераможцы ў шасьці намінацыях Ultra-Music Awards 2011. Ужо стаў вядомы склад удзельнікаў цырымоніі ўзнагароджаньня, якая адбудзецца 11 сакавіка.

У вялікім канцэрце прымуць удзел шэсьць гуртоў, якія адзначыліся ў мінулым годзе ўдалымі рэлізамі. Галоўны фольк-калектыў краіны этна-трыа «Троіца» прадставіць у клубным фармаце альбом «Зімачка», які атрымаў самыя высокія ацэнкі ад беларускіх і замежных экспэртаў. Аляксандр Памідораў са сваім праектам Pomidor/Off ў межах UMA-2011 прэзэнтуе альбом «Патас/Попс/Прапаганда», які выйшаў напрыканцы мінулага году. IQ48 выканаюць ўсе свае галоўныя гіты і прадставяць некалькі новых кампазыцый, а «Петля Пристрастия» зграе лепшыя песьні з альбомаў «Всем доволен» и «Гипнопедия». Таксама выступяць маладыя гурты The Stampletons (якія выпусьцілі ў мінулым годзе псіхадэлічны сінгл «Croquet») і Monkey Bite (якія запісалі дэбютны аднайменны EP).

На гэтым сюрпрызы UMA-2011 не сканчаюцца. Ужо на наступным тыдні будуць абвешчаныя імёны вядучых цырымоніі. Акрамя таго, кожны гурт-удзельнік запісаў тэматычнае відэа-запрашэннье на канцэрт 11 сакавіка. Тры з іх ужо былі выкладзеныя ў інтэрнэце: http://www.youtube.com/user/ultramusiccom.

Квіткі на UMA-2011 зробленыя максымальна даступнымі для гледачоў. Іх кошт усяго 70 000 рублёў.

Акрамя гэтага, запрашальнік на канцэрт можна выйграць, прыняўшы ўдзел у штотыднёвым sleeveface-конкурсе на сайце Ultra-Music.com.

10:25, 20/02/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1549 seconds.