Маладыя беларускія музыкі ўцякаюць за мяжу

Праблема ад’езду маладых людзей, якія падаюць «самыя вялікія надзеі», асабліва востра праяўляецца ў клясычнай музыцы. Аб гэтым заявіў галоўны дырыжэр аднаго з канцэртных аркестраў і выкладчык Ўладзімір Перлін.


Малады віянчэліст і ўнук аўтара беларускага гімну Іван Карызна нядаўна зьехаў у Францыю

Зь Беларусі бягуць найперш самыя таленавіты маладыя музыкі. На думку мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжору канцэртнага аркестру Рэспубліканскага музычнага каледжу пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ўладзіміра Перліна, зьвязана гэта найперш зь нізкімі заробкамі і адсутнасьцю ўмоваў для творчага разьвіцьця.

Для маладых людзей недаступныя добрыя музычныя інструмэнты з-за іх кошту. Да таго ж беларускія выканаўцы маюць патрэбу ў падтрымцы і прасоўваньні, як і выбітныя спартсмэны, якія прадстаўляюць краіну на міжнароднай арэне.

Напрыклад, цяпер у Парыскай кансэрваторыі вучыцца беларускі віялянчэліст, ляўрэат шэрагу прэстыжных міжнародных конкурсаў Іван Карызна. А пачынаў ён навучаньне менавіта ў ліцэі пры Беларускай акадэміі музыкі.

Як паведамляе БелаПАН, менская філярмонія нават вырашыла арганізаваць адмысловы фэстываль, куды паклічуць таленавітых беларусаў, што зьехалі з краіны і зрабілі кар’еру ў замежжы: опэры, аркестрах, унівэрсытэтах. Каб беларусы пачулі, каго яны згубілі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1302 seconds.