Зрабіць фота ню ў менскім мэтро каштуе 70 тыс. рублёў
Студэнтка аднаго з гуманітарных факультэтаў БДУ фатаграфавалася топлес у вагоне мэтро сёньня ноччу. Аднак фотасэсія працягнулася толькі дзьве станцыі. Ня гледзячы на тое, што гэта быў апошні цягнік, нехта выклікаў міліцыю, і фатографа з студэнткай затрымалі.
Фотаздымак з суседняга вагону выклаў у Фэйсбук выпадковы сьведка падзеяў вядомы беларускі фатограф Уладзімір Парфянок і скапіяваў сайт менскай міліцыі
Прэс-служба ГУУС мінгарвыканкаму піша, што раніцай суд Першамайскага раёну прызначыў дзяўчыне штраф 70 тысяч рублёў за «Дробнае хуліганства».
Каментары праз FACEBOOK