Аголеная русалка ў новым кліпе GUDА

Фоль-гурт GUDA, вядомы сваёй выкшталцонай нацыянальнай стылістыкай, прадставіў ў новым кліпе на песьню «За горэю крэмянэю» архаічны вобраз русалкі — ахоўны дух нівы.

У Беларусi распавядалі аб русалках ,часьцей, як аб маладых прыгожых дзяўчатах, аголеных або апранутых у белае адзеньне, якія зьяўляліся у часе красаваньня, наліваньня збажыны, а зьнікалі ўвосень, зімою. Русалкі — ня толькі ахоўніцы жыта, якімі палохалі дзяцей, каб яны не хадзілі таптаць жыта, але і ўвасабленьне самога поля, яго жыцьцёвай сілы. Таму, калі зжыналі жытняе поле, паміраў і яго дух. Паміраў, каб на новае лета нарадзіцца ізноў.

Гэтае незвычайна прыгожае міфалягічнае ўяўленьне ўвасобілі ў сваім кліпе сьпявачкі гурта GUDA.

Аўтар сцэнару кліпа і яго рэжысэр-пастаноўшчык — Палiна Пастушэнка. Апэратар — Дзьмітрый Важнік. Мантаж кліпа выканалі С. Воўк, А. Юзьвенка, Дзьмітрый Важнік.

Традыцыйная песьня «За горэю крэмянэю» апрацаваная аранжыроўшчыкам і кампазытарам Сяргеем Ваўком. Вакал – GUDA.

Інструмэнтальныя партыі да песьні выканалі: Ігар Сацэвіч – бас-гітара, Аляксандр Сапега – бубны, Аляксандр Акульчык – гітара, Сяргей Воўк — клявішныя, а таксама бэк-вакал. Зьвядзеньне і мастэрынг Андрэя Старавойтава.

11:30, 26/12/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0577 seconds.