Маладых беларускіх рэжысёраў запрашаюць на кінакурсы да Сакурава і Канчалоўскага
Кінашкола маладых беларускіх рэжысёраў, створаная пры падтрымцы амбасады ЗША і Беларусьфільму, абвясьціла набор на бясплатныя курсы. На іх студэнты атрымаюць магчымасьць прайсьці майстар-клясы ў найлепшых беларускіх і расейскіх кінапрафэсыяналаў, а таксама атрымаць фінансаваньне для ўласнай стужкі.
Кінашкола — гэта праект для маладых рэжысёраў, сцэнарыстаў і кінааматараў Беларусі, які дае магчымасьць якаснага і абсалютна бясплатнага прарыву ў іх прафэсійнай дзейнасьці.
Выкладаць у кінашколе будуць такія майстры, як А. Сакураў, Я. Канчалоўскі, П. Фін, А. Кудзіненка, А. Курэйчык і іншыя.
Навучаньне будзе доўжыцца з лютага па красавік 2012 году. Заняткі будуць праходзіць увечары, 2–3 разы на тыдзень. У выніку 5 выпускнікоў школу атрымаюць падтрымку для здымак уласнай кароткамэтражкі, а найлепшы атрымае прыз.
Каб стаць студэнтам школы, трэба мець задуму для кінапраекту і быць старэйшым за 18 гадоў. Таксама ёсьць магчымасьць атрымаць статус слухача пры школе.
Заяўкі прымаюцца да 30 студзеня 2012 года.