У Менску на двух студэнтаў і школьніка заведзена крымінальная справа за хакерства

Усім ім прад'яўлена абвінавачваньне па адным артыкуле Крымінальнга кодэкса - "мадэфікацыя кампутаровай інфармацыі".

Як паведамілі БелаПАН у Галоўным упраўленьні унутраных справаў Мінгарвыканкама, крымінальныя справы былі заведзеныя 14 лютага. Абвінавачваюць навучэнца 11 клясы гімназіі №16 горада Менска, а таксама стэдэнтаў БДУІР і БНТУ.

Паводле інфармацыі сьледчых, тры хлопцы дзейнічалі незалежна адзін ад аднога і ўнесьлі непраўдзівую інфармацыю ў кампутаровую сыстэму рэспубліканскага аб'яднаньня "Белтэлекам" і ТАА "Айчына". Гэтымі дзеяньні былі нанесеныя страты.

З гэтага паведамленьня сьледчых можна меркаваць, што хлопцы нейкім чынам выкарыстоўвалі слабыя месцы ў сыстэме абароны доступа да інтэрнэт гэтых правайдэраў.

Артыкул 350 КК , па якім абвінавачваюць хлопцаў прадугледжвае максімальнае пакараньне - пазбаўленьне волі на тэрмін да трох год, а мінімальнае - штраф.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1337 seconds.