У Беларусь не вярнуліся дзьве траціны выпускнікоў ЭГУ
Выпускнікі ЭГУ не сьпяшаюцца вяртацца на радзіму. Толькі чацьвёртая частка сёлетніх выпускнікоў гэтай унікальнай беларускай навучальнай установы наважылася застацца ў Беларусі. Некаторыя знайшлі працу ў бізнэсе, а 10% увогуле аказаліся беспрацоўнымі. Аб гэтым сьведчаць дадзеныя апытаньня большай паловы выпускнікоў ЭГУ.
Як сьведчаць дадзеныя апытаньня выпускнікоў бакаляўрскіх праграмаў, што апублікаваныя на сайце студэнцкай супольнасьці ЭГУ, 64% студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, што скончылі навучаньне ў 2011 годзе, не вярнуліся ў Беларусь.
Паводле апытаньня 92 са 151 выпускніка бакаляўрыяту ЭГУ 2011 году
На радзіме толькі чацьвёртая частка выпускнікоў адзінага беларускага ўнівэрсытэту, які жыве па правілах Балоньскай сыстэмы.
Каля 37% чалавек, якія атрымалі ступень бакаляўра ў ЭГУ, працягваюць навучаньне ў магістратурах вышэйшых навучальных устаноў за межамі Беларусі. Зь іх 10% сумяшчаюць вучобу і працу.
Тыя ж, хто вярнуўся ў Беларусь, збольшага занятыя ў сфэры прыватнага бізнэсу. Але ёсьць і такія ЭГУшнікі, хто ўладкаваўся ў дзяржаўныя ўстановы, пераважна культурныя альбо адукацыйныя. Пры гэтым 10% так і ня здолелі знайсьці ніякай працы.
Паводле апытаньня 92 са 151 выпускніка бакаляўрыяту ЭГУ 2011 году
Апытаньне ахапіла толькі 92 выпускнікоў, што ў гэтым годзе скончылі ўнівэрсытэт.
Агулам у ліпені 2011 году дыплём ЭГУ атрымалі 151 выпускнік бакаляўрскіх і 38 выпускнікоў магістэрскіх праграмаў. Такім чынам, колькасьць выпускнікоў унівэрсытэту за час яго знаходжаньня ў Вільні павялічылася да 667 чалавек.
Вяртацца ў Беларусь расхацелася
Многія з гэтых выпуснікоў ЭГУ не вярнуліся ў Беларусь. Фота students.ehu.lt
Два гады таму сытуацыя зь міграцыяй былых студэнтаў ЭГУ была абсалютна іншай. Паводле словаў кіраўніцтва ўнівэрсытэту, у 2009 годзе 17% яго выпускнікоў знаходзіліся
Пры гэтым палова выпускнікоў, якія былі занятыя на радзіме, працавалі ня толькі ў прыватным сэктары, але і ў НДА альбо нават дзяржаўных ВНУ.
У апытаньні ЭГУ удзельнічалі 62% выпускнікоў бакаляўрскіх праграмаў.