Сёньня можна зрабіць бясплатную фотасэсію ў Цэнтральным

19 лістапада пройдзе першая экалягічна сяброўская фотаакцыя «Дзень бязьмежнай фатаграфіі». Цягам яе кожны жадаючы, што прыйдзе ўвечары ў фае кінатэатру «Цэнтральны», атрымае магчымасьць стаць героем бясплатнай фотасэсіі на экалягічную тэматыку.

Каб атрымаць бясплатную фотасэсію, дастаткова выканаць толькі адну ўмову акцыі: прыйсьці ў экалягічным вобразе. Тры прафэсійных фатографы зробяць індывідуальнае партфоліё, пры ўмове, што выява будзе адказваць экалягічнай тэматыцы: праблеме зьмены клімату, аднаўляльнай энэргетыцы, экалягічна дружалюбным спажываньні.

«Гэта вельмі шырокае поле для фантазіі — эка-выява, і усё ж такі мы чакаем, што публіка знойдзе крэатыўнае і дакладнае рашэньне, — кажа адна з арганізатарак акцыі Тацяна Каток. — Вядома, што эка-тэма прысутнічае і ў высокай модзе. У звычайным жыцьці нават hand made можа лічыцца эка, паколькі прадукцыя, створаная рукамі, эканоміць рэсурсы і дае другое жыцьцё рэчам. А, значыць, выдатна пасуе канцэпцыі сяброўскага прыродзе спажываньня і вытворчасьці!».

Сваё партфоліё вы атрымаеце адразу пасьля фотасэсіі. (Таму захапіце з сабой які-небудзь носьбіт інфармацыі).


Экалягічны вобраз ад стваральнікаў бія-кедаў

Дзе: Менск, фае кінатэатру «Цэнтральны».
Калі: 19 лістапада з 16.00 да 19.00.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0769 seconds.