«Дай Дарогу!» прапанавалі беларусам свой «Социальный пакет»
Некалькі тыдняў таму 22 кастрычніка 2011 года берасьцейскі гурт «Дай Дарогу!» зайграў невялікі канцэрт у паўразбуранай спортзалі. Гэты выступ музыканты назвалі «Социальный пакет». Пяць песень зь яго атрымаліся адказам гурта эканамічна-палітычнаму крызысу ў Беларусі.
У «Сацыяльны пакет» ад «Дай дарогу!» увайшлі песьні напісаныя ў розны час, але аб’яднаныя агульным актуальным сацыяльным настроем. Гісторыя выжываньня «по синему» ў няпростых эканамічных умовах складаецца з немудрагелістых, але трапных інгрыдыентаў:
«Работа есть, а денег нету»
«Мне к тому же 25, а я уже седой»
«Где достать ещё кредит и вовремя погасить,
И застрелиться и при этом никого не убить»
Адну зь песень, «Остается только кал», выкананую гуртом упершыню, прыхільнікі ўжо называюць самай актуальнай песьняй апошніх эканамічных падзеяў у Беларусі.
Поўнае відэа з канцэрту
Трэкліст канцэрту: Клептоманы, Остается только кал, Армия, По синему, Д.С.П.Г.