Адукацыйныя візыты ў Варшаву і Брусэль для студэнтаў і маладых прафэсіяналаў

Удзельнікамі вандроўкі ў Польшчу могуць стаць студэнты і маладыя прафэсіяналы ва ўзросьце ад 21 да 30 гадоў, у Брусэль — актывісты НДА і грамадзянскай супольнасьці ва ўзросьце ад 21 да 35 год. Візыты пройдуць у лістападзе і кастрычніку 2011 году адпаведна.

Адукацыйная праграма ладзіцца Інстытутам грамадзкай палітыкі (The Institute for Public Affairs) (Польшча), Эўрапейскім партнэрствам для дэмакратыі (The European Partnership for Democracy) (Бэльгія) і Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) (Літва).

Адукацыйны візыт у Польшчу 

Удзельнікамі праекту могуць стаць маладыя людзі ва ўзросьце ад 21 да 30 гадоў, маладыя прафэсіяналы і студэнты старэйшых курсаў, якія цікавяцца палітыкай, дзяржаўным кіраваньнем, эканомікай, бізнэсам, трэцім сэктарам. Прыярытэт будзе надавацца тым заяўнікам, якія не былі ў краінах ЕЗ раней. Візыт пройдзе 20 лістапада — 1 сьнежня 2011 году

Удзельнікі змогуць даведацца пра асаблівасьці працы міжнародных структур і арганізацый грамадзянскай супольнасьці, пазнаёміцца з сыстэмай прыняцьця рашэньняў у Эўрапейскім зьвязе, даведацца пра ўзаемадзеяньне нацыянальных і наднацыянальных інстытуцый, абмеркаваць шляхі больш эфэктыўных дзеяньняў па дэмакратызацыі Беларусі з боку ЕЗ.

Праграма візыту прадугледжвае:

  • Сустрэчы з экспэртамі і сэмінары;
  • Удзел у штогадовай канфэрэнцыі Асацыяцыі дасьледчых цэнтраў для адкрытага грамадзтва (PASOS);
  • Сустрэчы з прадстаўнікамі Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства;
  • Круглы стол з прадстаўнікамі рабочай групы па Беларусі Эўрапейскага каледжу.

Арганізатары паездкі пакрываюць выдаткі на візу, дарогу, пражываньне і харчаваньне. Не пакрываюцца транспартныя выдаткі ўнутры Беларусі (паездка ў Менск для падачы дакумэнтаў на візу і да т. п.).

Для таго, каб падаць заяўку на ўдзел у візыце, кандыдатам трэба будзе напісаць кароткае эсэ пра Беларусь, дзе правесьці параўнаньне з Польшчай, а таксама даслаць запоўненую анкету і рэзюмэ. Пакет дакумэнтаў (эсэ, анкета, рэзюмэ) дасылайце на электронны адрас visits@belinstitute.eu да 24:00 20 кастрычніка 2011 года.

Патрабаваньні да эсэ: аб’ём — 700 — 800 словаў. Кандыдат самастойна вызначае сацыяльна-палітычны ці сацыяльна-эканамічны аспэкт і праводзіць параўнаўчы аналіз сытуацыі ў Беларусі і Польшчы на рускай або беларускай мове.

Адбор будзе адбывацца на аснове дасланых кандыдатамі матэрыялаў і тэлефонных інтэрвію. Пра вынікі адбору ўдзельнікі будуць праінфармаваныя да 30 кастрычніка 2011 года.

Адукацыйны візыт у Брусэль

Візыт адбудзецца 16-22 кастрычніка 2011 года. Удзельнікамі праекту могуць стаць маладыя людзі ва ўзросьце ад 21 да 35 гадоў, актывісты НДА і грамадзянскай супольнасьці. Прыярытэт будзе надавацца тым заяўнікам, якія не былі ў краінах ЭЗ раней.

Удзельнікі візыту змогуць даведацца пра асаблівасьці працы міжнародных структур і арганізацый грамадзянскай супольнасьці, пазнаёміцца з сыстэмай прыняцьця рашэньняў у Эўразьвязе, даведацца пра ўзаемадзеяньне нацыянальных і наднацыянальных інстытуцый, абмеркаваць шляхі больш эфэктыўных дзеяньняў па дэмакратызацыі Беларусі з боку ЭЗ.

Арганізатары паездкі пакрываюць выдаткі на візу, дарогу, пражываньне і харчаваньне ў Брусэлі. Не пакрываюцца транспартныя выдаткі ўнутры Беларусі (паездка ў Менск для падачы дакумэнтаў на візу і да т. п. ) Каб падаць заяўку на ўдзел у візыце, дасылайце запоўненую анкету і рэзюмэ на рускай/беларускай мове на электронны адрас visits@belinstitute.eu да 24:00 11 верасьня 2011 года. Выніку разгляду будуць вядомыя да 20 верасьня 2011 года.

Падрабязная інфармацыя пра абодва візыты і аплікацыйныя формы да іх — у архіве.

10:00, 26/08/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0786 seconds.