На выходных у Менску за графіці затрымалі супрацоўніка банка і повара

Хлопец, які працуе вядучым спэцыялістам аднаго з банкаў Менску, быў затрыманы на выходных каля кавярні «Закон Бутэрброда». 20-гадоваму графітчыку могуць выставіць абвінавачаньне, паводле якіх прысуджаюць да дзесяці год абмежаваньня свабоды.

Па зьвестках міліцыі хлопца, прозьвішча якога Граблеўскі, раней ужо затрымлівалі за графіці. Цяпер яму могуць выставіць абвінавачаньне паводле артыкулаў крымінальнага кодэксу 341 або 218.


фота СТВ

У гэтыя ж выходныя побач за графіці затрымалі яшчэ аднаго графітчыка. Па сьцьверджаньні міліцыі, 18-гадовы повар адной з рэстарацый маляваў на сьценах крамы на вуліцы Камсамольская.

Белта і сайт менскай міліцыі называюць розныя лічбы магчымага пакараньня ў паведамленьнях пра гэтыя затрыманьні.

Паводле артыкулаў 341 («Осквернение сооружений и порча имущества») — грамадзкія працы, штраф, або арышт да трох месяцаў. Паводле артыкула 218 («Умышленные уничтожение либо повреждение имущества») дзяржаўная інфармацыйная агенцыя спасылаецца на ч.1 артыкула — да двух год абмежаваньня свабоды. А намесьнік кіраўніка цэнтральнага РАУС бачыць у затрыманых верагоднасьць быць прыцягнутымі паводле другой часткі: «Умышленное уничтожение либо повреждение имущества, совершенные общеопасным способом либо повлекшие причинение ущерба в крупном размере, – наказываются ограничением свободы на срок до пяти лет или лишением свободы на срок от трех до десяти лет».

Міліцыя паведамляе, што «ў дачыненьні да абодвух затрыманых цяпер ладзяцца праверкі і вырашаецца пытаньне аб прыцягненьні іх да крымінальнай адказнасьці».

vojur 14:15, 24/08/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0661 seconds.