Атака панда-сёрфераў пад Менскам

6–7 жніўня прайшла самая пазытыўная падзея гэтага лета — Freesbee Summer (Surfing) Party. Гэта штогадовы фэстываль усьмешак у рэжыме арт-пікнік, які ў гэтым годзе прайшоў ужо ў 4 раз. З кожным годам мерапрыемства прыцягвае да сябе ўсё больш удзельнікаў і пашырае сваю праграму. Што было тыдзень таму непадалёк ад Менску — глядзім і чытаем.

Freesbee Summer Party

Тэмай бягучага арт-пікніка стаў сёрфінг. Фэстывальны бар быў упрыгожаны сапраўднымі і самаробнымі сёрфамі, а наведвальнікам зь сёрфамі ня трэба было набываць квіток.

На месцы бала велізарная колькасьць самых разнастайных майстар-класаў, такіх як майстар-клас па ёзе, па вэгетарыянскай ежы, стэнсілам, капаэйры, кірыгамі і інш.

Freesbee Summer Party

Усе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў хадзе на хадулях самага рознага памеру, па канаце, язьдзе на аднаколавым ровары. Можна было навучыцца граць на барабанах і рабіць гравюры на сапраўдным станку. Праходзілі гульні ў валейбол, пэтанк і фрызьбі.

Freesbee Summer Party

А з надыходам цемры быў арганізаваны прагляд нямога кіно пад жывы акампанэмэнт Алекса Дэ Бронхэ на размаляваным графіці фартэпіяна.

Freesbee Summer Party

Маляўнічая сонечная паляна ператварылася ў самы сапраўдны танцпляц з дыджэямі і жывымі выканаўцамі. Для тых, хто аддае перавагу больш спакойнаму адпачынку, чакаў чылаўт з выставай фатографаў, індыйскім дэкорам, арт-інсталяцыямі і дэгустацыямі індыйскай і кітайскай гарбаты. Музыка грала да самай раніцы.

Freesbee Summer Party

Весялосьць працягвалася і на наступны дзень. Скокі ў раку з абрыву і купаньне ў ледзяной вадзе многім дапамагло асьвяжыцца і набрацца сіл на маючы адбыцца дзень. Былі гульні ў твістэр і пэтанк. Кожны жадаючы мог зрабіць сабе ранішні бодзіарт.

Freesbee Summer Party

Сьвята пазытыву толькі прайшло, а ўжо думаецца пра год наступны. Далучайся да кам’юніці, каб даведвацца пра ўсе маючыя адбыцца цікавыя падзеі ад арганізатараў, якія сьпяшаюцца ўсім падзякаваць за ўдзел і падтрымку. Панда любіць вас:)

Freesbee Summer Party
FSP у Facebook / FSP у Vkontakte / Сайт: www.fsp2011.com

Freesbee Summer Party

Аўтары здымкаў Юра Кузьняцоў і Паліна Рабцава. Болей здымкаў і большым памерам — у фотаблогу

13:00, 15/08/2011 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0604 seconds.