Лукашэнка: «усе студэнты павінны быць на палях»

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў скараціць тэрмін навучаньня да чатырох гадоў для сельскагаспадарчых спэцыяльнасьцяў. Тады б пяты год студэнты, на яго погляд, маглі «быць на палях», бо звычайна студэнты мала сутыкаюцца зь сельскай гаспадаркай.

«Магчыма, варта скараціць тэрмін навучаньня на год. Альбо пяты год, я настойваю на гэтым, усе студэнты павінны быць на палях», — заявіў Лукашэнка, разважаючы пра навучаньне студэнтаў па селькагаспадарчых спэцыяльнасьцях, найперш у Беларускай дзяржаўнай селькагаспадарчай акадэміі ў Горках. Аб гэтым паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.

На яго думку, надта шмат студэнтаў паступаюць у акадэмію з гарадоў:

«Зь сельскай гаспадаркай яны сутыкаліся мала. Таму цалкам пяты год навучаньня неабходна прысьвяціць практыцы, няхай вучацца на палях, фэрмах, збожжатаках, у майстэрнях, глядзяць, якая яна, сельская гаспадарка», — сказаў Лукашэнка.

У 2010 годзе прахадны бал у Беларускую дзяржаўную селькагаспадарчую акадэмію ў Горках па некаторых спэцыяльнасьцях зьніжаўся да 117.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0357 seconds.