«Плошча» па-ізраільску: студэнты страйкуюць супраць высокіх коштаў на жытло

Завоблачны кошт жытла ў Ізраілі ўжо месяц вымушае студэнтаў і працоўных выходзіць на вуліцы і жыць у намётавых мястэчках у цэнтры вялікіх гарадоў. А ўчора адбылася першая забастоўка. І пэўныя посьпехі ўжо ёсьць: урад вырашыў замарозіць кошты на паліва.


«Плошча» па Тэль-Авіўску. Фота AFP/Getty Images

Студэнты Ізраілю ўжо некалькі тыдняў жывуць у намётах, пэрыядычны зьбіраючы шматтысячныя мітынгі, дэманструючы сваю пазыцыю адносна завышаных, на іх думку, коштаў на жытло. У мінулыя выходныя мітынгі сабралі да 150 тысячаў удзельнікаў і 20 тысячаў «лайкаў» у Фэйсбуку, а ўчора на вуліцы выйшлі бастуючыя працаўнікі ЖЭСаў: ім не падабаюцца высокія кошты на прадукты.

Вось як «Коммерсантъ FM» апісаў «Плошчу» па-ізраільску жыхар гораду Рэхавот:

«Яны вось ужо месяц як разьбілі намётавае мястэчка ля майго дому і ціха-мірна сядзяць там разам зь дзецьмі. У цэнтры ў іх стаіць вялікі тэнт, а вакол яго разьбіта штук 50 маленькіх. Пад тэнтам ў іх кухня, куды яны прывозяць прадукты. Брыгада працоўных правяла ім ваду, і мітынгоўцы там днююць і ночаць. Паступова іх колькасьць павялічваецца: спачатку іх было намётаў пяць, а цяпер ужо самавітая колькасьць», — кажа мясцовы жыхар.

А пачалося ўсё з таго, што ізраільская студэнтка вымушаная была зьехаць з арэндаванай кватэры з-за падвышэньня кошту яе арэнды. Дзяўчына засталася на вуліцы, і яе вырашылі падтрымаць іншыя студэнты. Як тое цяпер звычайна бывае, актывісты заснаваналі адпаведную старонку на Фэйсбук. А калі колькасьць яе «лайкераў» перавысіла пэўную мяжу, пратэст выліўся на вуліцы.

За некалькі дзён спантанны Фэйсбук-пратэст моладзі супраць неверагодна высокіх коштаў на арэнду кватэр перакінуўся з Тэль-Авіву і Ерусаліму на іншыя гарады краіны (мінімальны кошт арэндаванай кватэры ў галоўных гарадах краіны — $860 у месяц).


Ізраільскі паліцэйскі ў цывільным спрачаецца з удзельніцай мітынгу. Фота Agence France-Presse

Дарэчы, у мітынгоўцаў ужо ёсьць пэўныя перамогі: са своеасаблівай спробы акцыі «стоп-кватэры» ў ізраільскіх студэнтаў атрымалася акцыя «стоп-бэнзін» — пад ціскам пратэстаў урад прыняў рашэньне замарозіць кошты на паліва.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0633 seconds.