Куды па серадах зьнікае vkontakte.ru
Самая папулярная сярод беларусаў сацыяльная сетка другі раз за месяц апынулася недаступнай праз большасьць правайдэраў. Як і ў мінулую сераду доступ да vkontakte.ru зьнік увечары ў часе правядзеньня сэрыі акцыяў маўчаньня на плошчах.
Каля 19.00 vkontakte.ru перастаў адчыняцца. Паведамленьні пра гэта пасыпаліся ад розных карыстальнікаў ў twitter і facebook, а таксама на форумах.
Тым часам праз выкарыстаньне проксі-сэрвэраў і ананімайзэраў, а таксама за межамі Беларусі vkontakte.ru адчыняецца па-райнейшаму.
Цікава, што праз пошук сайту vkontakte.ru беларусаў, якія знаходзяцца цяпер онлайн, выдаецца лічба ад 48 тыс. ў раёне 19.00 да 39 тыс. каля 21.00.
Паводле некаторых сьведчаньняў сайт усё ж адчыняецца праз некалькі беларускіх правайдэраў (Белінфанэт і інш.). Пасьля мінулага блякаваньня спасылкі на ананімайзэры масава напоўнілі сацыяльныя сеткі.
UPD. Каля 22.00 vkontakte.ru ізноў пачаў адчыняцца ва ўсіх карыстальнікаў.